ПАГАДНЕННЕ
аб
супрацоўніцтве паміж
Расійскім
фондам фундаментальных даследаванняў
і
Беларускім
рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў
Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў і Беларускі рэспубліканскі фонд
фундаментальных даследаванняў, называемыя ў далейшым – Бакі, кіруючыся ўзаемным
жаданнем умацоўваць адносіны і развіваць традыцыйныя сяброўскія сувязі паміж
народамі дзвюх дзяржаў, зыходзячы з інтарэсаў развіцця навукі ў Расійскай
Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь і ўлічваючы станоўчы вопыт дзесяцігадовага
супрацоўніцтва ў рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве ад 3 снежня 1997 года,
заключылі дадзенае пагадненне (далей – Пагадненне) аб наступным:
Артыкул 1
Прадметам дадзенага Пагаднення з'яўляецца садзейнічанне развіццю
супрацоўніцтва паміж навуковымі калектывамі і даследчыкамі Расійскай Федэрацыі
і Рэспублікі Беларусь з мэтай падтрымання сумесных фундаментальных навуковых даследаванняў
у галінах, прадстаўляючых інтарэс для абодвух бакоў.
Артыкул 2
2.1. У межах Пагаднення Бакамі ажыцяўляецца супрацоўніцтва ў форме
правядзення сумесных конкурсаў:
- ініцыятыўных навукова-даследчых
праектаў, выконваемых сумесна калектывамі расійскіх і беларускіх вучоных;
- праектаў па
арганізацыі сумесных расійска-беларускіх і беларуска-расійскіх навуковых мерапрыемстваў
(з'ездаў, канферэнцый, семінараў і г.д.), якія праводзяцца, адпаведна, на
тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь,
з наступным
фінансаваннем падтрыманых праектаў.
Навуковыя напрамкі, па якіх праводзяцца конкурсы, палажэнні аб конкурсах,
тэрміны і ўмовы правядзення, а таксама аб'ёмы і парадак фінансавання
вызначаюцца дадатковымі дагаворамі да дадзенага Пагаднення не пазней трох
месяцаў да аб'яўлення адпаведнага конкурсу.
2.2. Па пагадненню бакоў могуць быць выкарыстаны і
іншыя формы супрацоўніцтва ў галіне фундаменталыгай навукі.
2.3. Кожны Бок таксама мае права аказваць падтрымку
навуковага супрацоўніцтва паміж вучонымі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь
у аднабаковым парадку.
Артыкул 3
Бакі садзейнічаюць адзін аднаму ў абмене навуковымі матэрыяламі і
літаратурай, у тым ліку выдадзенай пры падтрымцы кожнага з Бакоў, пры гэтым іх
узаемная перадача будзе выконвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам, існуючым у
кожнай краіне.
Артыкул 4
Бакі садзейнічаюць адзін аднаму ў правядзенні экспертызы навуковых праектаў
і прыцягненні вядучых расійскіх і беларускіх вучоных у якасці экспертаў.
Артыкул 5
5.1. Інфармацыя і вынікі навуковых даследаванняў, атрыманыя
ў ходзе здзяйснення канкрэтнай дзейнасці ў адпаведнасці з дадзеным Пагадненнем,
распаўсюджваюцца ў сусветным навуковым супольніцтве праз звычайныя інфармацыйныя
каналы ў адпаведнасці з прынятымі працэдурамі.
5.2. Бакі будуць
рашаць пытанні аховы інтэлектуальнай уласнасці, якая можа быць створана ў
працэсе выканання сумесных пректаў, з улікам нормаў міжнароднага права і
дзеючага заканадаўства дзяржаў Бакоў.
Артыкул 6
Бакі публікуюць інфармацыю, звязаную з выкананнем дадзенага Пагаднення, у
сваіх перыядычных выданнях.
Артыкул 7
7.1. Сумесная дзейнасць па Пагадненню ажыццяўляецца адпаведна міжнародным
абавязацельствам і нацыянальнаму заканадаўству кожнага з Бакоў.
7.2. Пытанні, звязаныя з рэалізацыяй Пагаднення, вырашаюцца шляхам
перапіскі ці на сустрэчах прадстаўнікоў Бакоў.
Артыкул 8
8.1. Умовы дадзенага Пагаднення могуць быць дапоўненымі і змененымі па
ўзаемнай згодзе з абавязковым састаўленнем пісьмовага дакумента.
8.2. Дапаўненні ці змяненні афармляюцца дадатковымі пагадненнямі, якія
ўступаюць у сілу з дня іх падпісання.
Артыкул 9
9.1. Тэрмін дзеяння дадзенага Пагаднення складае 5 (пяць) год і ўступае
ў сілу з моманту яго падпісання.
Калі за шэсць месяцаў да сканчэння тэрміна дзеяння дадзенага Пагаднення ні
адзін з бакоў не прапануе ў пісьмовым выглядзе спыніць яго дзеянне, то тэрмін
яго дзеяння аўтаматычна прадоўжваецца на наступныя пяць год.
9.2. Бакі пакідаюць за сабой права на датэрміновае скасаванне дадзенага
Пагаднення.
У гэтым выпадку кожны з бакоў абавязаны паведаміць другі бок за шэсць
месяцаў да даты скасавання.
Узаемаадносіны бакоў спыняюцца шляхам састаўлення асобнага пагаднення ці
акта аб скасаванні.
9.3. Дадзенае Пагадненне састаўлена ў 4 (чатырох) сапраўдных экзэмплярах,
па два на рускай і беларускай мовах, маючых аднолькавую юрыдычную сілу.
Юрыдычныя адрасы Бакоў
Расійскі фонд Беларускі
рэспубліканскі фонд
фундаментальных даследаванняў фундаментальных
даследаванняў
32а, Ленінскі праспект, 66,
пр. Незалежнасці,
Масква, 119991, Мінск,
220072,
Расія Рэспубліка
Беларусь
Подпісы бакоў
За Расійскі
фонд За
Беларускі рэспубліканскі фонд
фундаментальных даследаванняў фундаментальных
даследаванняў
Старшыня
савета Старшыня
Навуковага савета
Расійскага
фонда Беларускага
рэспубліканскага фонда
фундаментальных
даследаванняў фундаментальных
даследаванняў
У.Ю.Хоміч В.А.Арловіч
27 красавіка
2007 г.