ВЕСТНИК ФОНДА ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ИССЛЕДОВАНИЙ

Учредители: Национальная академия наук Беларуси, Белорусский республиканский фонд фундаментальных исследований

Издатель: РУП "Беларуская навука", Минск, Республика Беларусь

Номер 2(40), 2007

Журнал

Дадатковы дагавор № 1

да Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж

Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў

і

Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў

 

1. Агульныя палажэнні

 

Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў і Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, называемыя ў далейшым Бакі, у адпаведнасці з палажэннем артыкула 2 Пагаднення аб супрацоўніцтве ад 27 красавіка 2007 года дадзеным Дадатковым дагаворам вызначаюць умовы і тэрміны правядзення бакамі конкурсаў праектаў фундаментальных даследаванняў, выконваемых сумесна калектывамі расійскіх і беларускіх вучоных (далей – конкурсы), а таксама парадак фінансавання падтрыманых праектаў.

 

2. Умовы конкурсаў

 

2.1. Мэтай конкурсаў з'яўляецца фінансавая падтрымка ініцыятыўных навукова-даследчых праектаў, ажыццяўляемых сумесна расійскімі і беларускімі вучонымі.

Бакі праводзяць конкурс раз у два гады, пачынаючы з 2007 года.

Конкурсы праводзяцца па наступных навуковых напрамках:

-        матэматыка, механіка і інфарматыка;

-        фізіка і астраномія;

-        хімія;

-        біялогія і медыцынская навука;

-        навукі аб чалавеку і грамадстве;

-        навукі аб Зямлі;

-        інфармацыйныя тэхналогіі і вылічальныя сістэмы;

-        фундаментальныя асновы інжынерных навук.

Да удзелу ў конкурсах не дапускаюцца:

-        праекты, ужо фінансаваныя з дзяржаўнага бюджэту Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь;

-        праекты, атрымаўшыя раней падтрымку РФФІ ці іншых фондаў і арганізацый Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Бакі забяспечваюць правядзенне конкурсаў, незалежнай экспертызы заявак і фінансаванне падтрыманых праектаў, кожная ў сваёй краіне.

Бакі прымаюць да разгледжання заяўкі на выкананне праектаў ад творчых калектываў вучоных.

2.2. Сукіраўнікі з расійскага і беларускага бакоў загадзя ўзгадняюць тэму даследвання, размеркаванне абавязкаў па праекце і сумесны план-графік работ. Заяўкі, пададзеныя па адным праекце, павінны мець аднолькавыя назвы праекта і сукіраўнікоў з расійскага і беларускага бакоў.

Узгодненыя заяўкі падаюцца адначасова: расійскімі сукіраўнікамі праекта – у Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў, беларускімі сукіраўнікамі праекта – у Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў. Формы заявак устанаўліваюцца кожным бокам самастойна.

Няўзгодненыя заяўкі ці заяўкі, пададзеныя толькі з аднаго боку, не разглядаюцца.

Правілы ўдзелу ў конкурсе вучоных у якасці кіраўнікоў ці выканаўцаў устанаўліваюцца кожным Бокам самастойна.

2.3. Кожны Бок праводзіць незалежную экспертызу заявак адпаведна працэдуры, прынятай гэтым Бокам.

Выніковае рашэнне прымаецца на аснове сумеснага абмеркавання вынікаў экспертызы. Колькасць навуковых праектаў, падтрымліваемых па выніках экспертызы штогод, будзе вызначацца зыходзячы з магчымасцей бюджэту кожнага Боку.

2.4. Працягласць выканання кожнага праекта – два гады.

Правілы і формы справаздачы ўстанаўліваюцца кожным Бокам незалежна.

Кіраўнікі груп расійскіх і беларускіх вучоных прадстаўляюць прамежкавыя (гадавыя) і выніковыя справаздачы ў Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў і Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў адпаведна.

 

3. Тэрміны правядзення конкурсаў

 

3.1. Бакі прымаюць наступны штогадовы графік правядзення конкурсаў:

-          аб'яўленне і пачатак прыёму заявак на новы конкурс – чэрвень-ліпень;

-          заканчэнне прыёму заявак – верасень;

-          узгадненне бакамі спіскаў пададзеных заявак і правядзенне незалежнай экспертызы заявак – кастрычнік-снежань;

-          абмеркаванне бакамі вынікаў экспертызы і прыняцце сумеснага рашэння – студзень-люты;

фінансаванне праектаў і справаздача:

-          пачатак фінансавання праектаў – 1–2 квартал;

-          прадстаўленне кіраўнікамі праектаў справаздач, правядзенне бакамі экспертызы і зацвярджэнне справаздач – адпаведна правілам, прынятым у Расійскім фондзе фундаментальных даследаванняў і Беларускім рэспубліканскім фондзе фундаментальных даследаванняў.

3.2. Перад аб'яўленнем чарговага конкурсу Бакі ўзгадняюць тэкст аб'яўлення і ўдакладняюць канкрэтныя тэрміны правядзення конкурсу.

 

4. Фінансаванне падтрыманых праектаў

 

4.1. Фінансаванне падрыманых праектаў ажыццяўляецца па прынцыпу: кожны бок фінансуе ва ўстаноўленым парадку толькі ўдзельнікаў сваёй краіны.

Фінансавая падтрымка праектаў будзе ажыццяўляцца на бязвыплатнай і незваротнай аснове, не залежна ад узросту, вучонай ступені, вучонага звання і пасады вучоных – удзельнікаў праекта.

У смеце расходаў на выкананне праекта могуць быць, апрача іншага, прадугледжаны і расходы на прыём і міжнародныя камандзіроўкі ў Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь расійскіх і беларускіх вучоных, уключаючы міжнародныя і мясцовыя пераезды, сутачныя расходы на размяшчэнне і пражыванне ў адпаведнасці з устаноўленымі нормамі.

Бакі абавязваюцца штогод выдзяляць у поўным аб'ёме сродкі на фінансаванне праектаў, прадугледжаныя на цякучы год.

4.2. Умовай прадстаўлення фінансавай падтрымкі з'яўляецца абавязацельства вучоных апублікаваць вынікі даследаванняў у айчынных і міжнародных выданнях з упамінаннем аб атрыманай падтрымцы ад Расійскага фонда фундаментальных даследаванняў і Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў з указаннем нумара гранта.

4.3. Фінансаванне падтрыманых праектаў Бакамі будзе ажыццяўляцца штогод, пачынаючы з 2008 г.

Аб'ём штогадовага фінансавання асобнага праекта устанаўліваецца кожным бокам самастойна па выніках экспертызы адпаведна заяўкам ці прамежкавым справаздачам на базавай аснове сярэдняй велічыні навуковых грантаў, прынятых кожным Бокам.

 

5. Заключныя палажэнні

 

5.1. Пытанні, звязаныя з рэалізацыяй дадзенага Дадатковага дагавору, рашаюцца шляхам перапіскі ці на сустрэчах прадстаўнікоў Бакоў.

Умовы дадзенага Дадатковага дагавору могуць быць дапоўнены і зменены па ўзаемнай згодзе з абавязковым састаўленнем пісьмовага дакумента.

Бакі пакідаюць за сабой права на скасаванне дадзенага Дадатковага дагавору. Пры гэтым Бакі абавязваюцца выканаць узятыя да скасавання дагавору абавязацельствы па фінансаванні праектаў.

Дапаўненні, змяненні ці скасаванне Дадатковага дагавору афармляюцца адпаведнымі пратаколамі, якія ўступаюць у сілу з дня іх падпісання.

5.2. Каардынацыю дзеянняў па рэалізацыі дадзенага Дадатковага дагавору ажыццяўляюць:

-          з боку Расійскага фонда фундаментальных даследаванняў – Аддзел праграм з краінамі СНД;

-          з боку Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў – Аддзел зарубежных сувязей і інфармацыйнага забяспячэння.

Дадзены Дадатковы дагавор заключаны 27 красавіка 2007 года, у чатырох экзэмплярах, па два на рускай і беларускай мовах, маючых аднолькавую юрыдычную сілу.

 

Подпісы бакоў

 

За Расійскі фонд                                                  За Беларускі рэспубліканскі фонд

фундаментальных даследаванняў                     фундаментальных даследаванняў

 

Старшыня савета                                              Старшыня Навуковага савета

Расійскага фонда                                               Беларускага рэспубліканскага фонда

фундаментальных даследаванняў                   фундаментальных даследаванняў

 

У.Ю.Хоміч                                                        В.А.Арловіч

 

Top Журнал


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 27 января 2015 г.
Создана с участием Наталии Н. Половинко, Ритты А.Сальниковой
Копирайт © 2007 Вестник Фонда фундаментальных исследований